Упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама зацікаўленых, што ў 2023/2024 навучальным годзе будзе ісці набор у першы клас з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва» (вул. Першамайская,24).
Акрамя таго, працягнуць працаваць II, IV, VI і VIII класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 34 г.Магілёва", ІІI, V і VII класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 1 г.Магілёва".
Па пытаннях навучання дзяцей у гэтых класах звяртацца па тэлефонах: 24 95 75, 24 18 64, 24 43 66 («Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва», вул.Першамайская, 24); 24 52 29, 24 52 48, 24 50 15 («Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва», вул.Габраўская, 16).
Запрашаем усіх жадаючых у беларускамоўныя класы.
У 2023/2024 навучальным годзе ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 79 г. Магілёва” (б. Непакораных, 87) працягвае працу група з беларускай мовай навучання і выхавання (старэйшая група, выхаванцы 5-6 гадоў).
Беларуская мова — наша родная мова. Давайце разам зробім так, каб наша мова не знікла. I давайце зробім гэта прыгожа. Тады стварэнне ўмоў для беларускамоўнага навучання будзе адным з кампанентаў камфортнага жыцця нашага грамадства.