Любоў да роднай зямлі, да культурнай спадчыны беларускага народа, да роднай мовы і літаратуры – усё гэта не ўзнікае само па сабе, а выхоўваецца. Значнае месца ў гэтым належыць кнігам. 17 лістапада у бібліятэке прайшла літаратурная кампазіцыя “Дзень чытача беларускай кнігі”.
Бібліятэкар паведаміла падлеткам пра значэнне роднага слова ў жыцці кожнага чалавека, пра выдатных асоб, якія пакінулі яркі след у гісторыі беларускай мовы. Пад час мерапрыемства гучалі вершы вядомых беларускіх паэтаў: Я. Купалы, Н. Гілевіча, Я. Янішчыц і інш. Вучні з задавальненнем прынялі актыўны ўдзел у віктарыне «Асветнікі зямлі беларускай». З мэтай папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў увазе дзяцей была прадстаўлена бібліятэчная выстава «Чытаем беларускія кнігі».














